Выпушчаны першы пачак маргарыну.
І ўжо праз год аб'ём вытворчасці маргарынавай прадукцыі склаў 8000 тон.
1951 год
Выпушчаны першы пачак маргарыну.
І ўжо праз год аб'ём вытворчасці маргарынавай прадукцыі склаў 8000 тон.
Канец 50-х гадоў
Завод становіцца адным з лепшых сярод маргарынавых заводаў СССР, а прадукцыя не саступае па якасці замежным аналагам.
1953 год
Выпушчаны першы пачак маянэзу. У гэты год было выпушчана 2,3 тыс. тон маянэзу і 2,5 тыс. тон маргарыну. Закупляецца новае абсталяванне: дзве аўтаматызаваныя лініі па выпуску маргарыну ў дробнай расфасоўцы (фірма "Джонсан", Англія) і лінія бесперапыннай дэзадарацыі тлушчаў і алеяў (фірма "Дэ-Смет", Бельгія).
1970-1980 г.г.
Перыяд рэзкага павелічэння аб'ёмаў выпуску прадукцыі. Калі ў 1970 г выпуск маргарыну склаў 25,4 тыс. тон, то ў 1980 г маргарыну выраблена 51 тыс. тон. Вытворчасць маянэза павялічылася ў 2.4 раза ў параўнанні з 1970 г.
1990 год
Выпускаецца ўжо 18 найменняў маргарыну і маянэзу, што склала 53 тыс. тон маргарыну і 4,5 тыс. тон маянэзу.
2-я палова 90-х гадоў
Пачата вытворчасць алею расліннага ў ПЭТ-бутэльцы. Рапсавы алей быў першым відам, які пафасаваны ў ПЭТ-бутэльку.
Канец 1990
На прадпрыемстве асвоены новыя тэхналагічныя працэсы: пераэтэрыфікацыя тлушчаў і расфасоўка маянэзу ў поліэтыленавую плёнку. Укаранёна ў вытворчасць лінія па вырабе маргарыну ў буйноблочнай (20 кг) упакоўцы прадукцыйнасцю 30 тон маргарыну за змену.
30 снежня 1993 года
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі маргарынавы завод" пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі маргарынавы завод" і ўвайшло ў склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
1990-2000 г.
Праведзена рэструктурызацыя вытворчасці: выдзелены ў адасобленыя структурныя падраздзяленні камбінат грамадскага харчавання і гандлю і маянэзны цэх.
2000 год
Удзел прадпрыемства ў праграме "Рапс" у мэтах стварэння ўласнай базы алею. На прадпрыемстве ўжо вырабляецца 5294 тоны маянэзнай і 5731 тона маргарынавай прадукцыі.
2003 год
Укаранёны працэс "вымарожвання" алеяў, які дазволіў атрымаць масла з палепшанымі фізіка-хімічнымі паказчыкамі.
2006 год
Набыта высокаэфектыўная лінія разліву алеяў прадукцыйнасцю да 3 000 бут / гадзіну. У вытворчы цыкл дададзены аўтамат па выдзіманні ПЭТ-бутэлек.
Укаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009.
2008-2011 г.
Мадэрнізацыя цэха вытворчасці маянэза з устаноўкай нямецкага абсталявання. Мадэрнізаваны ўчастак рафінацыі алеяў з устаноўкай лініі бесперапыннай рафінацыі і вінтэрызацыі тлушчаў.
У гэты перыяд ажыццёўлена вытворчасць новых відаў прадукцыі: хрэн, гарчыца ў шкляным слоічку, кетчуп у пакаванні дой-пак. Пашырыўся асартымент раслінных алеяў. Пачата вытворчасць сланечнікава-аліўкавага, сланечнікава-кукурузнага, рапсава-сланечнікавага алею.
2016 год
Уведзена ў эксплуатацыю лінія бесперапыннай дэзадарацыі алеяў "Кірхфельд" з парагенератарам высокага ціску, што дазволіла выйсці на новы якасны ўзровень выпускаемай прадукцыі.
2017-2020 г.
Выпускаецца больш за 80 найменняў прадукцыі, бесперапынна ўдасканальваецца вытворчы працэс, павялічваюцца пастаўкі на экспарт.